Група сяброў Цэнтральнага Савету Беларускай Партыі Зялёныя (БПЗ) накіравала ліст пратэсту на адраc казахскага кіраўніцтва ў сувязі з падзеямі ў горадзе Жанаазэн.
16 снежня падчас святкавання Дня Незалежнасці Казахстана ў горадpе Жанаазэн адбыліся беспарадкі. Дэманстрантамі выступілі звольненыя нафтавікі. Сілавікі ўжылі зброю. Больш за дзясятак чалавек было забіта.
У лісце гаворыцца: "БПЗ лічыць што тое, што сёння адбывалае ў горадзе Жанаазэн з'яўляецца абуральным зневажаннем праў чалавека.
Ужо даўно тут цягнецца працоўны канфлікт паміж нафтавікамі і кіраўніцтвам кампаніі "Озенмунайгаз". На законныя патрабаванні працоўных пра выкананне калектыўнай дамовы адміністрацыя кампаніі адказала масавымі звальненнямі,а праваахоўныя органы - арыштамі і рэпрэсіямі ў стаўленні актывістаў працоўнага руху.
Юрыст незалежнага прафзвязу Наталля Соколова была асуджана на 6 гадоў па сфабрыкаваным абвінавачванні ў "распальванні сацыяльнай ненавісці"! Мелі выпадкі падпалы, пагрозы і напады неўсталяваных асобаў на лідараў страйкавага руху, у выніку чаго два чалавека былі подла забіты невядомымі бандытамі!
17 снежня быў расстраляны сход працоўных-нафтавікоў. Загінулі ні ў чым не вінныя людзі. Маюцца дзясяткі забітых. Уведзена надзвычайнае становішча, на мірных людзей абрынулася хваля рэпрэсій.
Мы патрабуем ад кіраўніцтва Рэспублікі Казахстан спыніць пераследы працоўных, вызваліць усіх арыштаваных, выканаць усе законныя патрабаванні працоўных, пакараць усіх вінаватых у незаконных дзеяннях міліцыі і ўнутраных войскаў, якія пацягнулі за сабой праліцце крыві".
Прэс служба Беларускай Партыі "Зялёных"