Брутальны разгон пратэстаў год назад рэзка спыніў фазу асцярожнай лібералізацыі, заявіла дэпутат бундэстага ад партыі Саюз 90-Зялёныя.
"Нельга успрыняць той факт, што сёння ў цэнтры Еўропы апазіцыю пераследваюць у сталінскіх традыцыях, садзяць і катуюць. Адсутнасць доступу ў зняволеных да сваякоў і адвакатам - таксама парушэнне праў чалавека, і з гэтым нельга мірыцца", - адзначаецца ў заяве Марілуізе Бек, якая падтрымала "выразную лінію ЕС" у стаўленні Беларусі, - піша БелАПАН.
Прадстаўнік нямецкай партыі Саюз 90-"Зялёныя" заклікала беларускія ўлады неадкладна і без усякіх умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.
Дэпутат бундэстага таксама выказала сумнеў у правядлівасці рашэння суда наконт віноўнасці Дмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.
Спадарня Бек заклікала Расію "скарыстацца сваімі магчымасцямі ўплываць на саюзніка, каб прадухіліць ужыванне смяротнага пакарання і спрыяць вызваленню ўсіх палітвязняў".
Прэс-служба: Беларуская партыя «Зялёныя”