На працягу двух дзён (29-30 верасня) у Вільні ў Сейме праходзіла сустрэча прадстаўнікоў анціатамнага супраціву з Беларусі, Літвы і Калініградскай вобласці Расейскай федэрацыі,у якой таксама прынял ўдзел шэраг актывістаў БПЗ.
Прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, экаактывісты з трох краінаў сабраліся дзеля распрацоўкі агульнай стратэгіі супрацоўніцтва ў намаганнях па спыненні будоўлі трох атамных станцый (Весагінскай-Літва, Балтыйскай-Калінінградская вобласць РФ і Астравецкай-Беларусь).
Агульная кампанія адразу супраць трох АЭС на думку шмат каго здольная абвергнуць чуткі пра “таямнічую” дзейнасць экалагічных арганізацый на карысць будуючыхся АЭС за межамі, у супрацьлегласць небяспечнаму аб'екту ў сваёй краіне.
Акрамя таго адмаўленне ад атамнай энергетыкі ў адной ці двух краінах і будоўля хаця бы адной з вышэйназваных станцый у трэццяй, аўтаматычна зацягвае ўвесь балтыйскі рэгіён - у які таксама ўваходзіць і Беларусь - у эканамічную і экалагічную кабалу. Толькі экалагічна бяспечная энэргетыка адразу ў трох краінах можа задаволіць падпісантаў, а іншай альтэрнатывы ім ня трэба.
У выніку зацягнутых абмеркаванняў па пытаннях магчымай супольнай дзейнасці быў выпрацаваны маніфест, які заклікае да адзінства ўсіх прыхільнікаў антыатамнага супраціву трох краінаў.
Крыніца: прэс-служба Беларускай партыі "Зялёныя".