Сумны юбілей або цынічны мірны атам

28 верасня ў Расіі адзначаўся дзень работнікаў атамнай прамысловасці. Менавіта ў гэты дзень у 1942 годзе Дзяржаўны камітэт абароны СССР выпусціў распараджэнне "Аб арганізацыі работ па уран" і ўхваліў стварэнне пры Акадэміі навук спецыяльнай лабараторыі атамнага ядра. Як атам можа быць “мірным”, калі распараджэнне было выпушчана і адобрана прадстаўнікамі ваеннай індустрыі?

У сучаснай Расіі гэта “свята” ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта РФ Пуціна ад 3 чэрвеня 2005 года.
Цікавы, трагічны, але разам з тым і павучальны факт з найноўшай гісторыі: амаль што ў гэты ж дзень, 29 верасня 1957 г., адбылася адна з найбуйнейшых аварый у гісторыі расійскай і сусветнай атамнай прамысловасці на ядзерным камбінаце "Маяк", так званая "Кыштымская трагедыя". Ядзерны камбінат “Маяк” размешчан у закрытым горадзе «Чэлябінск-40». Зараз гэты горад называецца Азёрск. Аварыя называецца Кыштымскай з прычыны таго, што горад Азёрск быў засакрэчаны і адсутнічаў на картах да 1990 г. Горад Кыштым - бліжэйшы да яго горад.

… З ладу выйшла сістэма астуджэння, адбыўся выбух ёмістасці аб'ёмам 300 кубічных метраў, дзе змяшчалася каля 80 м ³ высокарадыёактыўных ядзерных адходаў. Выбухам, якші ацэньваецца ў дзесяткі тон у трацілавым эквіваленце, ёмістасць была разбурана, бетонавае перакрыццё таўшчынёй 1 метр вагой 160 тон было адкінута ў бок, у атмасферу было выкінута каля 20 000 000 кюры радыеактыўных рэчываў. Гэта больш-менш афіцыйная версія. Іншая версія абвяшчае, што ў бак-выпарнік з гарачым растворам нітрату плутонія па памылцы дадалі раствор аксалата плутонія. Пры акісленні аксалата нітратаў выдзелілася вялікая колькасць энергіі, што прывяло да перагрэву і выбуху ёмістасці, якая змяшчае радыеактыўныя сумесь.

А ў ліквідацыі наступстваў аварыі цынічна выкарыстоўваліся нават цяжарныя жанчыны. Акрамя таго, камбінат "Маяк" і зараз працягвае перапрацоўку ядзерных адходаў з атамных станцый, зліваючы не менш небяспечныя радыёактыўныя адыходы ў навакольнае асяроддзе.

Безадказнасць, несправядлівасць і цынічнасць - гэта яшчэ тры прычыны, па якіх атамная энергетыка павінна быць згорнутая. І калі гісторыя ўжо шмат разоў былі даказаны ваяўнічасць і небяспечнасць ядзернай прамысловасці, то чамы тады няма свята (без двукоссяў) Антыатымшчыка?

Азёрск – 1957! Чарнобыль – 1986! Фукусіма – 2011! Астравец - ????

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зяленыя”