Некалькі артыстаў, сяброў БПЗ, прынялі ўдзел к фестывалі Дах у Берліне. Фестываль Дах - адна з самых заўважных падзей ў жыцці беларускага андеграунда.
У гэтым годзе фестываль праводзіцца ў 15-ты раз. У праграме фестываля – музыка, перформенсы, фота, жывапіс, відэа-інсталяціі, літаратурныя чытанні.
Канцэпцыя фестываля Дах-15 наступная: “Канцэпцыя палягае на некалькі словах, як на сланах, якія на кітах, якія на чарапахе, якая ў Акіяне… Гэтыя словы – АСТРАЛОГІЯ, КОСМАС,АЛХІМІЯ МАСТАЦТВА й ГІСТОРЫЯ. Гісторыя цудоўнай, загадкавай краіны… Гэта гісторыя нашай Зямлі, паветрам якой мы дыхаем, вада, якая жывіць нас ад нараджэння да самой смерці… Гэта гісторыя аб тым, як зямля становіцца фарбамі, як звычайныя рэчы алхімікамі яго Вялікасці М. раптоўна пераўтвараюцца ў творы МАСТАЦТВА…”.
Фестываль адбывавецца у незалежным культурным цэнтры Тахелес, якому зараз пагражае закрыццё. Па ўсяму міру ў тым ліку ў Беларусі ідзе кампанія ў абарону славутага аб’екта, які неаднаразова быў пляцоўкай для выступаў беларускіх незалежных артыстаў. У гэтым плане цяперашні фестываль Дах з’ўляецца таксама сваеасаблівай акцыяй падтрымкі Тахелеса.
Інфармацыя пра кампанію ў падтрымку Тахелеса http://dach-n.by/tacheles/02.html
Крыніца: Прэс-цэнтр Беларускай партыі “Зялёныя”