Праект БелАЭС не адказвае інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі

Беларуская Партыя «Зяленыя» (БПЗ) разам з іншымі ўдзельнікамі Беларускай антыядзернай кампаніі звярнулася з адкрытым зваротам да прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з прычыны магчымага будаўніцтва ў краіне атамнай станцыі. Прыводзім поўны тэкст паслання.

 

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка

Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Д.А. Мядзведзеву

 

Адкрыты зварот Беларускай антыядзернай кампаніі да прэзідэнтаў Расіі і Беларусі

 

Мы, удзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі, прадстаўнікі грамадскіх экалагічных арганізацый, грамадзяне Беларусі і Расіі, звяртаемся да Вас у сувязі з распаўсюджанай 22 жніўня прэс-службай Прэзідэнта Беларусі інфармацыяй пра вынікі сустрэчы Дмітрыя Мядзведзява і Аляксандра Лукашэнка ў Сочы, па выніках якой Прэзідэнт Расіі даў даручэнне падпісаць усе адпаведныя дамовы па вылучэнні крэдытных рэсурсаў для будаўніцтва Беларускай АЭС.

Мы занепакоены тым, што Беларусь – краіна, якая найбольш пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, – працягвае рэалізацыю праекта АЭС на сваёй тэрыторыі. Гэта адбываецца ў той час, калі ўсё больш цывілізаваных краін адмаўляюцца ад ядзернай энергетыкі.

Высокую небяспеку ядзерных тэхналогій яшчэ раз прадэманстравала радыяцыйная катастрофа на Фукусіме. Але нават у безаварыйным рэжыме АЭС прычыняюць істотную шкоду чалавеку і навакольнаму асяроддзю, паколькі праблема ядзерных адходаў не вырашана, а радыёактыўныя выкіды працуючых у штатным рэжыме АЭС прыводзяць да значнага росту ліку анкалагічных захворванняў, як паказваюць апошнія дадзеныя даследаванняў, праведзеных у ЗША, Германіі і іншых краінах. Здароўю жыхароў Беларусі, якія больш іншых пакутуюць ад Чарнобыля, дадатковыя дозавыя нагрузкі могуць нанесці непапраўную шкоду.

Нагадваем Вам пра тое, што праект беларускай АЭС рэалізуецца з шматлікімі парушэннямі экалагічных правоў чалавека (па дадзеных Камітэтаў па выкананні міжнародных канвенцый Орхускай і Эспоо), а таксама тэхнічных кодэксаў і нормаў бяспекі, як гэта ўсталявана Грамадскай экалагічнай экспертызай і экспертамі Інстытута Фізікі Літвы.

Кіраўніцтва Беларусі, згаджаючыся на будаўніцтва АЭС, ставіць сваю краіну ў вялікую залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў (уранавага паліва), тэхналогій і адмыслоўцаў. Акрамя таго, прапанаваныя Расіяй умовы "адкрытага каштарысу", а не будаўніцтва "пад ключ", выракаюць Беларусь не толькі на раней заяўленыя выдаткі ў 6-10 мільярдаў  даляраў, але і на некалькі мільярдаў "неспадзяваных" выдаткаў. Такое значнае павелічэнне дзяржаўнага абавязку, асабліва ва ўмовах цяперашняга эканамічнага крызісу, абсалютна не апраўдана і ставіць пад пагрозу будучыню краіны.

Мы занепакоены намерам кіраўніцтва Расіі фінансаваць будаўніцтва АЭС у Беларусі, укладваючы грошы расійскіх падаткаплатнікаў у рызыкоўныя, эканамічна не акупляльныя праекты дзеля незразумелых палітычных мэт. Акрамя таго, удзел Расіі ў праекце, які стаў прадметам міжнародных разглядаў і спрэчак, нясе дадатковыя рызыкі і сур'ёзныя праблемы сацыяльна- палітычнага характару.

Вядомыя інцыдэнты і недапрацоўкі пры эксплуатацыі і будаўніцтве расійскіх АЭС у Расіі, Іране, Кітаі, а таксама нядаўняе абвальванне канструкцый пры будаўніцтве контаймента на ЛАЭС-2 сведчаць пра тое, што Росатом і яго структуры маюць сур'ёзныя праблемы сістэмнага характару і не могуць адказваць за якасць сваіх аб'ектаў. Распаўсюд небяспечных ядзерных тэхналогій ускладае адмысловую адказнасць на кіраўніцтва Расіі.

Выкарыстанне часавых эканамічных цяжкасцяў Беларусі ў мэтах прасоўвання сваіх недапрацаваных, праблемных і эканамічна правальных энергетычных тэхналогій не сведчаць пра высокую маральную адказнасць расійскага кіраўніцтва.

Мы ўпэўнены ў тым, што будаўніцтва расійскай АЭС на беларускай зямлі не адказвае інтарэсам жыхароў Беларусі і Расіі, мы патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі і Расіі адмовіцца ад небяспечных планаў па будаўніцтве расійскай АЭС на тэрыторыі Беларусі, заклікаем кіраўніцтва краін надаць сваім грамадзянам бяспечную і эканамічна мэтазгодную магчымасць развіцця, распрацаваўшы стратэгію бяз'ядзернага эканамічнага развіцця Беларусі і Балтыйскага рэгіёна Расіі!

31 жніўня 2011

Акрамя БПЗ ліст падпісалі - Міжнародная група "Экозащита", Грамадскае аб'яднанне "Экодом", Камісія грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС, Аргкамітэт стварэння Руху "Навукоўцы за бяз'ядзерную Беларусь", Экалагічны праваабарончы цэнтр "Беллона", Грінпіс Расіі,  Кіраўнік Праграмы па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міжнароднага сацыяльна-экалагічнага звяза Аляксей Яблоков.

Крыніца: Прэс-служба Беларуская партыі "Зялёныя"

 

 

Беларуская Партыя «Зяленыя» (БПЗ) разам з іншымі ўдзельнікамі Беларускай антыядзернай кампаніі звярнулася з адкрытым зваротам да прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з прычыны магчымага будаўніцтва ў краіне атамнай станцыі. Прыводзім поўны тэкст паслання.

 

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка

Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Д.А. Мядзведзеву

 

Адкрыты зварот Беларускай антыядзернай кампанііда прэзідэнтаў Расіі і Беларусі

 

Мы, удзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі, прадстаўнікі грамадскіх

экалагічных арганізацый, грамадзяне Беларусі і Расіі, звяртаемся да Вас у сувязі з

распаўсюджанай 22 жніўня прэс-службай Прэзідэнта Беларусі інфармацыяй пра

вынікі сустрэчы Дмітрыя Мядзведзява і Аляксандра Лукашэнка ў Сочы, па выніках

якой Прэзідэнт Расіі даў даручэнне падпісаць усе адпаведныя дамовы па

вылучэнні крэдытных рэсурсаў длябудаўніцтва Беларускай АЭС.

 

Мы занепакоены тым, што Беларусь – краіна, якаянайбольшпацярпела ад

Чарнобыльскай катастрофы, – працягвае рэалізацыю праекта АЭС на сваёй тэрыторыі.

Гэта адбываецца ў той час, калі ўсё больш цывілізаваных краін адмаўляюцца ад

ядзернай энергетыкі.

 

Высокую небяспеку ядзерных тэхналогій яшчэ раз прадэманстравала

радыяцыйная катастрофа на Фукусіме. Але нават у безаварыйным рэжыме АЭС прычыняюць

істотную шкоду чалавеку і навакольнаму асяроддзю, паколькі праблема ядзерных адходаў не

вырашана, а радыёактыўныя выкіды працуючых у штатным рэжыме АЭС прыводзяць да

значнага росту ліку анкалагічных захворванняў, як паказваюць апошнія

дадзеныя даследаванняў, праведзеных у ЗША, Германіі і іншых краінах. Здароўю

жыхароў Беларусі, якія больш іншых пакутуюць ад Чарнобыля, дадатковыя

дозавыя нагрузкі могуць нанесці непапраўную шкоду.

 

Нагадваем Вам пра тое, што праект беларускай АЭС рэалізуецца з

шматлікімі парушэннямі экалагічных правоў чалавека (па дадзеных Камітэтаў па

выкананні міжнародных канвенцый Орхускай і Эспоо), а таксама тэхнічных

кодэксаў і нормаў бяспекі, як гэта ўсталявана Грамадскай экалагічнай

экспертызай і экспертамі Інстытута Фізікі Літвы.

 

Кіраўніцтва Беларусі, згаджаючыся на будаўніцтва АЭС, ставіць сваю краіну ў

вялікую залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў (уранавага паліва),

тэхналогій і адмыслоўцаў. Акрамя таго, прапанаваныя Расіяй умовы "адкрытага

каштарысу", а не будаўніцтва "пад ключ", выракаюць Беларусь не толькі на раней

заяўленыя выдаткі ў 6-10 мільярдаў даляраў, але і на некалькі мільярдаў

"неспадзяваных" выдаткаў. Такое значнае павелічэнне дзяржаўнага абавязку,

асабліва ва ўмовах цяперашняга эканамічнага крызісу, абсалютна не

апраўдана і ставіць пад пагрозу будучыню краіны.

 

Мы занепакоены намерам кіраўніцтва Расіі фінансаваць будаўніцтва

АЭС у Беларусі, укладваючы грошы расійскіх падаткаплатнікаў у рызыкоўныя,

эканамічна не акупляльныя праекты дзеля незразумелых палітычных мэт. Акрамя

таго, удзел Расіі ў праекце, які стаў прадметам міжнародных разглядаў і спрэчак,  

нясе дадатковыя рызыкі і сур'ёзныя праблемы сацыяльна- палітычнага характару.

 

Вядомыя інцыдэнты і недапрацоўкі пры эксплуатацыі і будаўніцтве

расійскіх АЭС у Расіі, Іране, Кітаі, а таксама нядаўняе абвальванне канструкцый пры

будаўніцтве контаймента на ЛАЭС-2 сведчаць пра тое, што Росатом і яго

структуры маюць сур'ёзныя праблемы сістэмнага характару і не могуць адказваць за

якасць сваіх аб'ектаў. Распаўсюд небяспечных ядзерных тэхналогій ускладае

адмысловую адказнасць на кіраўніцтва Расіі.

 

Выкарыстанне часавых эканамічных цяжкасцяў Беларусі ў мэтах

прасоўвання сваіх недапрацаваных, праблемных і эканамічна правальных

энергетычных тэхналогій не сведчаць пра высокую маральную адказнасць

расійскага кіраўніцтва.

 

Мы ўпэўнены ў тым, што будаўніцтва расійскай АЭС на беларускай зямлі не

адказвае інтарэсам жыхароў Беларусі і Расіі, мы патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі

і Расіі адмовіцца ад небяспечных планаў па будаўніцтве расійскай АЭС на тэрыторыі

Беларусі, заклікаем кіраўніцтва краін надаць сваім грамадзянам бяспечную і

эканамічна мэтазгодную магчымасць развіцця, распрацаваўшы стратэгію

бяз'ядзернага эканамічнага развіцця Беларусі і Балтыйскага рэгіёна Расіі!

 

31 жніўня 2011

 

Акрамя БПЗ ліст падпісалі - Міжнародная група "Экозащита", Грамадскае аб'яднанне "Экодом", Камісія грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС, Аргкамітэт стварэння Руху "Навукоўцы за бяз'ядзерную Беларусь", Экалагічны праваабарончы цэнтр "Беллона", Грінпіс Расіі,  Кіраўнік Праграмы па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міжнароднага сацыяльна-экалагічнага звязаАляксей Яблоков.

 

Прес-служба БПЗ