Юрый Глушакоў - ролік тэлеканалу Белсат

Першы намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юрый Глушакоў, адзін з магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, мае намер змагацца за перамогу на выбарах.

"Наша партыя з удзелам у выбарах вызначылася ўсвядомлена, мы рыхтуемся да перадвыбарнай гонкі, будзем рэгістраваць ініцыятыўную групу, у якую ўвойдуць не сто чалавек, а як мінімум на парадак больш", — заявіў Ю.Глушакоў.

Ён адзначыў, што 100 тыс. подпісаў — "сур'ёзная лічба, за якой стаіць няпростая праца". Аднак палітык выказаў надзею, што неабходная колькасць подпісаў будзе сабрана.

Крыніца Белсат