-
Навіны
14 March 2013
Беларуская Партыя Зялёных далучылася да падпісантаў Еўрапейскага Антыфашысцкага Маніфеста.
Ініцыятарамі маніфеста былі сацыяльныя актвыісты Грэцыі, Італіі і Іспаніі. Пазней яго падтрымалі шматлікія левыя партыі, прафсаюзы і грамадзянскія арганізацыі. інтылектуалы. Прэзентацыя кампаніі адбылася ў Мадрыдзе 4-га сакавіка.
-
Навіны
12 March 2013
У рамках унутрапартыйнай палемікі наконт таго як Зялёныя павінныя ставіцца да інстытуту беларускай арміі, публікуем адказ Віктара Савіча на артыкул Аляксандра Апарына “Si vis pacem, para bellum, або пра войска без альтэрнатывы”.
Віктар Савіч піша:
Хацелася б коратка і тэзісна адказаць на артыкул майго таварыша па партыі.
-
Навіны
10 March 2013
8-га сакавіка адбылася скайп – размова паміж кіраўніцтвам БПЗ і лідарам баварскіх Зялёных Дітэрам Янечкам. Бакі распавялі пра актуальную сітуацыю ў сваіх краінах, пазнаёмілі суразмоўцаў з бліжэйшымі планамі сваіх партый, узнялі праблему слабасці дыялогу Зялёных з Усходняй і Заходняй Еўропы.
Галоўным практычным вынікам размовы стала рашэнне - пачаць больш актыўнае міжпартыйнае супрацоўніцтва паміж баварскімі і беларускімі эколагамі. Такія кантакты маглі б дапамагчы фармаваць адзіную зялёную палітычную павестку для ўсяго еўрапейскага кантыненту.
-
Навіны
07 March 2013
Беларуская Партыя Зялёных (БПЗ) не выключае, што смерць каманданте Уга Чавеса можа быць звязаная з адмовай развіваць у краіне атамную энергетыку.
-
Навіны
06 March 2013
У рамках палемікі мы публікуем артыкул сябра БПЗ Аляксандра Апарына, які палемізуе з аднапартыйцам Віктарам Савічам, аўтарам тэксту “Альтэрнатыве – не!”
Не хацелася лезці у спрэчку, але не ўтрымаўся. А зараз амаль па Леніну - «вялікаму і жудаснаму» - прыйдзецца закатаць рукавы і «увязацца ў драчку».
-
Навіны
01 March 2013
27 лютага адбылася прамая лінія з кіраўнікамі сілавых ведамстваў рэспублікі.
Першым, з 10.00 да 11.00 на тэлефонныя званкі павінен быў адказваць міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Жадобін Юры Віктаравіч. Як гэта ні дзіўнае, гадзінныя спробы датэлефанавацца не завершыліся поспехам: услед за парай доўгіх гудкоў нехта сістэматычна «скідаў» выклік на кароткія. Задаць пытанне сталаму раптоўна вядомым генералу танкавых войскаў так і не атрымалася.
-
Навіны
28 February 2013
Гучны рэзананс ў грамадстве выклікала фраза А. Лукашэнка, якую ён сказаў 26-га лютага на нарадзе па дзейнасці Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі.
«Хачу падкрэсліць: калі хтосьці з бізнэменаў будзе фінансаваць «пятую калону» ці нейкім іншым спосабам аказваць негатыўны ўплыў на грамадства, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, у барацьбу супраць дзяржавы. А там — свае законы. Потым хай не крыўдзяцца такія бізнесмены»,- сказаў А. Лукашэнка.
-
Навіны
23 February 2013
У апошні час усё часцей ўздымаецца пытанне пра заканадаўчае замацаванне альтэрнатыўнай службы ў Рэспублікі Беларусь, не згасаюць споры пра дамэтнасць абавязковага закліку і перакладу войска на кантракт. Эксперт партыі «Зялёныя» Віктар Савіч выказаў сваю думку на гэты конт.
У якасці асноўных крытэраў ацэнкі былі вылучаны наступныя тэзы: законнасць, патрэба, эканамічная дамэтнасць. Асобна разгледжаны пытанні альтэрнатыўнай службы і перакладу войска на рэгулярны грунт.
-
Навіны
21 February 2013
Юрый Глушакоў, намеснік старшыні БПЗ прыняў удзел ў апытанні выдання Белгазета - "Ці жадаеце Вы жыць у горадзе-спадарожніку?".
Юрый Глушакоў: "Не. Нічога супраць іх я не маю, гэта толькі сімвал архітэктурна-горадабудаўнічага прагрэсу. Але практыка, якая склалася ў будаўніцтве такіх гарадоў у Беларусі, не вельмі ўдалая. Інфраструктуры часам амаль не развітая, людзі скардзяцца на праблемы з транспартам, школамі. Зразумела, чаму так адбываецца: ніхто не хоча марнаваць бюджэтныя грошы на тое, каб зрабіць інфраструктуру буйнога горада ў паменшаным фармаце.
-
Навіны
20 February 2013
17 лютага ў Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускай партыі зялёных, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), аргкамітэта Беларускай партыі працы, а таксама незалежных прафсаюзаў і грамадзянскіх ініцыятываў (праект “Прасвет”, Федэрацыя анархістаў).