News

  • Навіны
    10 October 2013

    Гомельскі афіцыёз пра Зялёных

    У выпуску за 2-ое кастрычніка газета Гомельские ведомости (заснавальнік Мінгарвыканкам) апублікавала артыкул “Как отдыхается в сквере на Кожара?”. Матэрыял прысвечаны скверу ў районе вул. Кожара, які увесну спрабавалі высякчы. Пасля пратэстаў грамадскасці, якія падтрымалі Зялёныя, высячкі прыпынілі. Пазней на гэтым месцы стварылі сквер. Узгадваючы гісторыю пратэстаў выданне адзначае ролю Зялёных, а таксама лічыць, што кансультацыі грамадскасці і ўлады па праблемах экалогіі вельмі карысныя і канструктыўныя.
  • Навіны
    03 October 2013

    У абарону дзікіх кабаноў

    Беларуская Партыя Зялёных накіравала адкрыты ліст да Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Цалко В.Г з у якім выказвае заклапочанасць з нагоды масавага адстрэлу ў краіне дзікіх кабаноў. Ніжэй прыводзіцца тэкст ліста Адкрыты ліст Міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Цалко В.Г. Паважаны Уладзімір Рыгоравіч!
  • Навіны
    30 September 2013

    Стоп Фронтэкс

    16 лістапада міжнародная Федэрацыя Маладых Еўрапейскіх Зялёных у якую уваходзяць таксама і беларускія “Маладыя Зялёныя” правяла пікет ля офіса карпарацыі Фронтэкс (Frontex)у Варшаве. Сярод удзельнікаў былі і беларусы.
  • Навіны
    19 September 2013

    Уборка 2013

    Беларуская Партыя Зялёныя (БПЗ) падтрымала акцыю "Сусветная ўборка 2013 года. Зробім!». У рамках акцыі, якая адбылася 14-га верасня,  ў розных пунктах нашай краіны і паралельна яшчэ ў некалькіх дзясятках краін свету валанцёры і энтузіясты прыбіралі лес, прыбярэжныя палосы і месцы адпачынку. Сярод удзельнікаў уборкі былі і актывісты Беларускай Партыі Зялёныя. Іх пазіцыю сфармуляваў Дзмітры Кучук, намеснік старшыні БПЗ. Каментар Д. Кучука можна пабачыць тут
  • Навіны
    15 September 2013

    Мір і свабоду шматпакутнаму народу Сірыі!

    Пазіцыя Беларускай партыі "Зялёныя" з нагоды планаў ваеннага ўмяшання ў канфлікт у Сірыі. Тэкст публікукецца ў аўтарскім варыянце. Уже в течение нескольких лет ряд стран Ближнего Востока и Северной Африки охвачены бурными социальными процессами, получившими в СМИ название «арабские революции».
  • Навіны
    07 September 2013

    Зялёная Акадэмія

    З 29 –га жніўня па 1-ае верасня ў Літве прайшоў лагер экакалагічных актывістаў - Зялёная Акадэмія, адным з арганізатараў якога з'яўляецца Беларускай Партыя Зялёных (БПЗ).
  • Навіны
    03 September 2013

    Зялёныя гатовыя заплаціць штраф замест арганізатаркі велапрабегу

    Учора стала вядома пра прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці арганізатаркі Мінскага велапрабега стылягаў, які адбыўся 17 жніўня і выклікаў вялікую ўвагу з боку раварыстаў-удзельнікаў, а таксама СМІ. Ініцыятару велапрабега згодна з часткай 2-гой артыкула 23.34 “Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях” інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь, а менавіта 2 мільёна беларускіх рублёў.
  • Навіны
    15 August 2013

    «Зялёныя»: слуханні па АЭС - для галачкі?

    Удзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі лічаць, што грамадскія слуханні ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) па праекце Беларускай АЭС для літоўскай грамадскасці, запланаваныя на 17 жніўня, "стануць чарговай спробай падману міжнароднай супольнасці", піша БелаПАН. Свае асцярогі Беларуская партыя "Зялёныя", грамадскае аб'яднанне "Экадом", аргкамітэт руху "Вучоныя за бяз'ядзерную Беларусь!" і грамадская кампанія "Астравецкая атамная - гэта злачынства!" выказалі ў заяве, распаўсюджанай 13 жніўня.
  • Навіны
    10 August 2013

    Мінск — зялёны горад»

    Пачалася падрыхтоўка нумара літаратурнага альманаху "Тэкстаў», прысвечанага праблеме трансфармацыі гарадской прасторы. Сярод ініцыятараў праекту актывісты БПЗ. 
  • Навіны
    03 August 2013

    Актуальныя праблемы сацыяльнага руху

    2-га жніўня ў Мінску адбыўся круглы стол “Актуальныя праблемы сацыяльнага руху”, які арганізавалі Партыя Зялёных і Свабоднае Міжпрафесійнае Аб’яднанне Працоўных (СМОТ). Акрамя актывістаў згаданых арганізацый у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Партыі Працы, Аб’яднанай Партыі Левых “Справядлівы свет”, праекту Прасвет, шэрагу незалежны’х прафсаюзаў.