Гэта — архіўны сайт (2007-2020).This is an archive site (2007-2020). |
Кабаны
-
Навіны03 кастрычніка 2013
У абарону дзікіх кабаноў
Беларуская Партыя Зялёных накіравала адкрыты ліст да Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Цалко В.Г з у якім выказвае заклапочанасць з нагоды масавага адстрэлу ў краіне дзікіх кабаноў.
Ніжэй прыводзіцца тэкст ліста
Адкрыты ліст Міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Цалко В.Г.
Паважаны Уладзімір Рыгоравіч!
Як вядома з паведамленняў СМІ вынікае, што ў цяперашні час у паляўнічых угоддзях Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца масавы ( магчыма нават татальны ) адстрэл дзікоў. Абгрунтаваннем дадзенага мерапрыемства служыць довад аб тым , што дзікія кабаны з'яўляюцца пераносчыкамі афрыканскай чумы свіней.