Меркаванні Яўгена Герасіменкі, аднаго з лідараў маладзёвага крыла Беларускай партыі “Зялёныя”, адносна месца моладзi ў палiтычным полi Беларусi.
19 снежня Беларускі Нацыянальны моладзёвы Савет “РАДА” правёў публiчную дыскусiю па тэме: "Месца моладзi ÿ палiтычным полi Беларусi" з удзелам актывiстаў і палітыкаў. З боку Беларускай партыі “Зялёныя” удзел у сустрэчы ўзяў Яўген Герасіменка, адзін з лідэраў маладзёжнага крыла партыі.
Меркаванні Яўгена Герасіменкі, якія ён выказаў падчас дыскусіі, адносна розніцы паміж НДА і палітычнымі арганізацыямі, іх месца ў палітычным полі Беларусі, супрацоўніцства з партыямі.
Зыходзячы з таго, што ўсе прадстаўленыя арганізацыі (і НДА, і партыі) знаходзяцца ў адзіных умовах, функцыянуюць ў агульным палітычным дыскурсе, усе яны ажыццяўляюць пераважна асветніцкую дзейнасць і вядуць працу ўнутры саміх арганізацый. Гэтае становішча - вынік таго, што ў нас у краіне не захавалася традыцыя партыйнага будаўніцтва, адсутнічаюць свабодных медыя. І хаця на тое ёсць зразумелыя прычыны, відавочна, што аніводная з прадстаўленных у Беларусі палітычных арганізацый не з'яўляецца раўнаважнай большасці заходнееўрапейскіх. Таму як моладзевыя арганізацыі, так і першапачаткоўцы, толькі што створаныя ці даўно дзеючыя партыі і НДА - ўсе павінны будавацца на актуальным і новым. Развіццю ў партыях моладзевых секцый варта надаваць асаблівую ўвагу праз тое, што з іх менавіта зараз і выхоўваецца новая будучая інтэлігенцыя Беларусі.
Як палітычны ўчынак можна разглядаць любое дзеянне, а таксама бяздзеянне - бо яны ўздейнічаюць на грамадства, на дзейсную палітычную сітуацыю. Адметнаць жа функцыянавання палітычнай арганізацыі ў тым, што яна павінна мець паўнавартасны шэраг прапаноў, глыбока прапрацаваны ў метадалагічным плане: калі мы робім нейкі крок, то праз пэўны перыяд атрымоўваем дакладныя вынікі, з якімі мы маем адпаведныя магчымасці і прыходзім да пэўнага стану. Калі ўзгадаць мерапрыемствы кшталу Вышыванак (прым. "Дзень вышыванкі - фестываль беларускай культуры), то дзейсную ўладу можна ўявіць і з вышыванкамі, яе можна ўявіць і з нечым іншым, але ж гэта не змяняе карэнным вобразам палітычнай сістэмы. То бок гэта проста адна з вонкавых прыкметаў - таксама маючых палітычны ўплыў, - але партыі і моладзевыя арганізацыі павінны прапаноўваць нешта паўнавартаснае, дакладны сцэнар.
Што тычыцца такіх вулічных акцый, як Дзень Волі, Дзяды і Чарнобыльскі Шлях, то большасць іх удзельнікаў увогулле не маюць дачынення ані да палітычных партый, ані да маладзевых арганізацый. Памылкова лічыць, што так адбываецца толькі праз тое, што дзейсныя палітычныя арганізацыі не прапаноўваюць нічога актуальнага, ці нават, што людзям у прынцыпе нічога не цікава. Калі ў Заходняй Еўропе ды іншых краінах прыбраць Сінк Тэнкі, прыбраць свабодныя медыя, то, магчыма, там людзі таксама мала б чым цікавіліся. Але там існуюць і Сінк Тэнкі, і свабодныя медыя, і буйныя палітычныя арганізацыі, яны прапаноўваюць альтэрнатывы, ствараюць больш спрыяльныя умовы, каб людзі маглі зразумеюць, што яны жадаюць, адчуць, што ім бліжэй.
Джобс казаў, людзі самі яшчэ не ведаюць, што ім патрэбна - і яго кампанія прапануе ім іх патрэбы. Тое ж адбываецца і з палітычнымі прапановамі і ўвогулле з укладам жыцця. Часцей за ўсё людзі насамрэч дакладна не ўяўляюць таго, што ім патрэбна, дзеля гэтага і інсуюць палітычныя арганізацыі, Сінк Тэнкі, НДА і іншыя грамадскія інстытуты, якія выбудоўваюць пэўныя меркаванні, прапановы і натхняюць людзей на развіцце, на выбар таго альбо іншага ладу жыцця ці грамадскага парадку.
Кажучы пра шчыльнае супрацоўніцтва арганізацый, часам цяжка ўявіць яго, напрыклад, паміж зялёнымі і хрысціянскімі дэмакратамі, бо мы прасоўваем розныя каштоўнасці. Але існуюць пэўныя тэмы, як то звязаныя з адукацыяй, дзе даволі лёгка знайсці кропкі сутыкнення. Як прыклад, далучэнне Беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі да Балонскага працэсу. На жаль, у нас не існуе выбараў ці іншых магчымасцяў трапіць у Парламент, каб мець магчымасці непасрэдна ўплываць на рашэнні такого ўзроўню. У гэтым становішчы хаця б у камунікацыі, падчас абмеркавання, абавязкова павінны быць раўнаважна прадстаўлены альтэрнатыўныя палітычная сілы краіны. І гэты дыялог патрэбна весці ўсім разам, не зважаючы на розніцу ў нашых мэтах, каштоўнасцях ці палітычных праграмах.
Дарэчы дадзеная тэма абмяркоўвалася падчас дыскусіі. З пункту гледжання Зялёных, перш за ўсё неабходна звярнуць увагу на існую сістэму падцверджання ведаў, дзе існуюць пэўныя бар'еры. Так, у камерцыйнай дзейнасці чалавек не можа ўзначальваць прадпремства без вышэйшай адукацыі: ці то адміністратыўная нагрузка вельмі вялікая, і выконваць яе можна толькі маючы вышэйшую адукацыю, ці то гэта штучны бар'ер, які запяспечвае ВНУ студэнтамі. Ў многіх краінах свету неабавязкова мець вышэйшую адукацыю, каб стаць дырэктарам прадпрыемства. Бо ёсць нефармальная адукацыя, пэўны досвед, і калі чалавек здольны ўзначаліць прадпрыемства, ён неабавязкова павінен скончыць ВНУ. Такія непатрэбныя бар'еры неабходна нейтралізоўваць, ствараць альтэрнатыўныя шляхі падцверджання ведаў. Напрыклад, калі хтосьці вывучыў мову, то ён можа здаць тэст, каб падцвердзіць свае веды, але ў сферы прафесійнай спецыялізацыі ў Беларусі чамусьці такіх тэстаў няма. Чалавек павінен навучацца 4-5 гадоў, і не заўсёды гэтая адукацыя будзе адпавядаць яго уласным прафесіным патрэбам. Да ўсяго, існваванне штучных бар'ераў такого кшталту спрыяе захаванню адмоўнай тэндэнцыі ісці ў ВНУ толькі дзеля паперкі.