Высновы з шведскіх выбараў

Яўген Герасіменка, адзін з лідэраў маладзёжнай секцыі БПЗ, каментуе парламенцкія выбары ў Швецыі

14 верасня прайшлі нацыянальныя выбары Швецыі. За дзень выбаршчыкам неабходна было абраць новых чальцоў Рыкстагу (парламенту), рэгіянальнае кіраўніцтва, а таксама лакальныя муніцыпалітэты.

Сярод нешматлікіх назіральнікаў былі і прадстаўнікі беларускіх “Зялёных”.

Ніжэй прыведзены некаторыя высновы з гэтага адукацыйнага візіту:

  1. Калі існуе незалежная прэса, якая мае уздзеянне на грамадзтва, а яно ў сваю чаргу, на падзеі ў краіне, то фальсіфікацыі проста не маюць сэнсу бо аніводная з партый ці асобных палітыкаў не здольны пайсці на рызыку якая можа дыскрыдытаваць іх у вачах выбаршчыкаў і пазбавіць будучыні ў палітыцы.
  2. Партыі маюць неабмежаваныя магчымасці для самафінансавання, а таксама маюць дзяржаную падтрымку калі пераадольваюць адсоткавы бар’ер дзеля ўваходу ва ўладную структуру. Для таго каб быць прадстаўленымі ў парламенце неабходна набраць не менш за 4 адсоткі  па ўсёй краіне, ці не менш за 12 адсоткаў у адным з рэгіёнаў.
    Дзеля прыкладу, партыя цэнтрыстаў “Centerpartiet” самая багатая партыя, але пры гэтым ледзь вытрымлівае 4-х адсоткавы бар’ер на кожных выбарах вось ужо трэці раз запар.
    З гэтага можна зрабіць вынік, што фіксіраваны бюджэт для правядзення палітычных кампаній у такіх краінах як наша, выкарыстоўваецца толькі дзеля абмежавання медыйных магчымасцяў альтэрнатыных уладзе кандыдатаў і надае перавагу тым, хто мае датычнасць да адміністрацыйнага рэсурса, выкарыстанне якога пры адсутнасці празрыстасці выбараў, незалежнасці судовай сістэмы і падкантрольнасці буйных СМІ, прадухіліць немагчыма.
  3.  Калі выбарчая сістэма дэмакратычна, то і назіральнікі незапатрабаваныя.  У Швецыі няма празрыстых скрыняў, датэрміновае галасаванне доўжыцца больш за два тыдні, але пры гэтым няма фальсіфікацыяў.Уся справа ў тым, што аніводны заканадаўчы акт не выратае ад магчымых злоўжыванняў уладай. Але калі існуе дэмакратычны лад у краіне, свабода прэсы, грамадскіх сходаў, калі ў выбарчыі камісіі ўключаецца любы ахвочы, калі датэрміновыя галасы лічуцца, і пры неабходнасці ў  дзень галасання, ты можаш перагаласаваць, ці нават забраць свой голас, то тут хутчэй за сё ёсць сэнс казаць не пра розніцу выбарчых сістэмаў, а пра палітычныі культуры краінаў ўвогуле.
  4. У падагульненні неабходна заўважыць, што на апошніх выбарах у Рыкстаг перамагла Сацыял-Дэмакратычная (швед. Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet, SAP) партыя (30.66%), Зялёныя (швед. Miljöpartiet de Gröna) набралі (6.9%) гэта менш на 0.4 адсотка чым на мінулых выбарах , а вось што сталася непрыемным сюрпрызам, дык гэта 13 % “Шведцкіх дэмакратаў”  (швед. Sverigedemokraterna) большасць якіх складаюць выхадцы з нацыскіх партыяў. Гэтая з’ява здзівіла кожнага, бо папярэднія экзіт полы не адлюстроўвалі выніковай растаноўкі сіл. Паслявыбарчы панядзелак пачаўся з антыфашысцкіх маніфестацый і аналітыкі ў СМІ на тэмы як ізаляваць гэтыя 13 адсоткаў ад законатворчай улады. У любым выпадку, можна з упэўненнасцю казаць, што захады па нейтралізацыі радыкальных правых будуць цалкам палягаць у дэмакратычным рэчышчы і адпавядаць дзеючаму заканадаўству. А наяўнасць такіх партыяў і вынікаў на выбарах адлюстроўваюць праблемныя зоны грамадзства, на якія неабходна звяртаць больш ўвагі усім партыям, як то адукацыя, працаўладкаванне ды іншыя, што прывялі да нарастання адпаведных настрояў насельніцтва