Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Астравец
-
Прэс-рэлізы09 August 2012
Гадавіну атамнага бамбавання Нагасакі ў Беларусі адзначылі закладкай капсулы на месцы будаўніцтва АЭС
Сёння, 9 жніўня ў Астравецкім раёне адбылася цырымонія закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам на пляцоўцы будаўніцтва беларускай АЭС з удзелам Аляксандра Лукашэнка. Дата 9 жніўня вельмі паказальная для разумення сутнасці ядзерных праграм і «мірнага атама» ў гісторыі чалавецтва. Роўна 67 гадоў таму - 9 жніўня 1945 гаду атамная бомба «Fat Man» («Таўстун») была скінута на горад Нагасакі. Агульная колькасць ахвяр склала ад 60 да 80 тысяч чалавек.