Гадзіна Зямлі

  • Навіны
    22 March 2013

    Зялёныя заклікаюць у дзень акцыі «Гадзіна зямлі» таксама адключыцца ад інтэрнэту

    У суботу 23-га сакавіка па ўсім свеце пройдзе акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF). «Гадзіна Зямлі». Акцыя «заклікана папулярызаваць беражлівыя адносіны да рэсурсаў планеты. У акцыі "Гадзіна Зямлі" можа ўдзельнічаць любы чалавек. Для гэтага з 20:30 да 21:30 неабходна выключыць святло дома або ў офісе і зарэгістравацца на сайце Сусветнага фонду дзікай прыроды.

    Беларуская партыя Зялёных заклікае ўсіх грамадзян РБ падтрымаць ініцыятыву (WWF). Мы так жа заклікаем у гэты дзень усіх кампутарных карыстальнікаў, каму не абыякавы лёс будучых пакаленняў, хоць бы на гадзіну выйсці з інтэрнэту.