Барановичи

  • Прэс-рэлізы
    15 August 2008

    Чарговая будоўля ў Баранавічах пагаршае экалягічную сітуацыю

    Ва ўсходняй частцы Баранавічаў паміж мікрараёнамі "Паркавая" і "Тэкстыльны" знаходзіцца Жлобінскае возера і лесапаркавая зона, гэтак званы "Гай", што, безумоўна, зусім няблага для экалёгіі буйнога (у беларускім маштабе) горада. У пляне горада атрымліваецца зялёная зона паміж густанаселеным спальным раёнам з пераважнай большасьцю дзевяціпавярховых дамоў (мікрараён "Паркавая" забудовы канца 1980-х - 1990-х гг.) і прамысловым раёнам "Тэкстыльны", у якім разьмешчаны камбінат па вытворчасьці баваўняных тканін (забудовы памежжа 1960-х - 1970-х, пераважна пяціпавярхоўкі).